Перайсці да зместу

Alloise

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alloise
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1984(1984-10-19) (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, радыёвядучы, актрыса
Гады актыўнасці з 2004
Інструменты вакал
Жанры рытм-н-блюз, поп-музыка і фолк-музыка
Узнагароды
alloise.uk (англ.)

Ала Яўгенаўна Маскоўка (укр.: А́лла Євге́нівна Моско́вка; нар. 19 кастрычніка 1984, Палтава, УССР), больш вядомая пад псеўданімам ALLOISE — украінская спявачка, якая выконвае песні ў стылі поп, соўл, RnB і фольк.

Ала нарадзілася 19 кастрычніка ў 1984 годзе ў Палтаве. Паступіла ў Палтаўскую школу мастацтваў, затым у студыю пры музычным вучылішчы. Таксама паралельна вучылася ў ліцэі № 1 у класе з інтэнсіўным вывучэннем інфарматыкі і англійскай мовы. У 2002 годзе паступіла ў Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў. У 2004 годзе спявала ў складзе электроннага гурта «Tomato Jaws», затым занялася дыджэйствам і на некаторы час стала вакальным і dj-рэзідэнтам кіеўскіх клубаў.

З 2007 па 2012 год была вакалісткай і аўтарам песень гурта «Gorchitza  (англ.)».

У красавіку 2012 года ALLOISE пачала сольную кар’еру, супрацоўнічаючы з лэйблам Firework Sound[1].

У лістападзе 2012 года ALLOISE стала лепшай украінскай артысткай па версіі MTV EMA.

За гады сваёй кар’еры спявачка выступала на адной сцэне з такімі сусветнымі артыстамі як Morcheeba, Kosheen, Крэйг Дэвiд, Нэлі Фуртада, Джэсі Уэр, Сафі Эліс-Бекстар, Ларын і Faithless.

Таксама спявачка супрацоўнічала з сусветна вядомым прадзюсарам — Нарадам Майклам Уолдэнам, вядомым па сваёй працы з Уітні Х’юстан, Рэям Чарлзам, Даянай Рос і іншымі.

Акрамя музычнай кар’еры, ALLOISE грае ў тэатры «КРОТ» у такіх п’есах — «Сны Васілісы Ягораўны» па п’есах Леся Падзервянскага і «Andy Warhol. Выдумка.»[2] У чэрвені 2013 года ALLOISE прэзентавала дэбютны альбом «Bygone». У кружэлку ўвайшло 12 аўтарскіх трэкаў спявачкі.

ALLOISE стала хэдлайнерам фестывалю MTV да Міжнароднага Дня моладзі ў 2014 годзе[3].

У чэрвені 2014 года кліп ALLOISE на песню Tell Me Of Fire трапіў у эфір тэлеканала MTV ЗША.[4] Гэта першая песня выканаўцаў украінскай эстрады, якая абраная для трансляцыі ў эфіры галоўнага музычнага канала ЗША.

Таксама ў гэтым жа месяцы афіцыйны італьянскі чарт www.earone.it прызнаў песню «Tell Me Of Fire» «найлепшай песняй тыдня»[5]. Акрамя таго, кліп на гэтую песню транслюецца ў эфірах музычных тэлеканалаў Швейцарыі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін.

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2013: Bygone
  • 2016: Episodes
  • 2020: Bare Nerve EP
Год Назва У чарце Альбом
UKR

TOP 40

2012 She Knows Bygone
Love Me or Leave Me
Sweet Love
2013 Who's the Fool 38[6]
Falling —
Simple thing —
2014 Tell Me of Fire Episodes
Circus
One Touch
2015 Merry-Go-Round 31[7]
In a Big City
Знайду 7[8] Нове життя  (укр.) (з гуртам СКАЙ)
Crown Episodes
2017 Мольфар —
2019 Knives
2019 Twin Flame
  • 2012 — лепшы ўкраінскі артыст па версіі MTV EMA
  • 2012—2013 — намінацыя «VIVA! Найпрыгажэйшыя»
  • 2021 — альбом «Bare Nerve» у TOP-5 па версіі міжнароднага журы Aprize Awards

Зноскі

  1. ↑ Репортаж с первого сольного выступления Alloise,(недаступная спасылка)
  2. ↑ Спектакль «Андрей Вархола. Вымысел»,(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2014. Праверана 10 сакавіка 2023.
  3. ↑ Концертная программа ко Дню Молодежи 2014 Архівавана 27 ліпеня 2014 года.
  4. ↑ Клип Alloise на MTV USA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014.
  5. ↑ Ссылка на клип в итальянском чарте earone. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 29 ліпеня 2014.
  6. ↑ Who's the Fool. FDR. Архівавана з першакрыніцы 17-07-2013. Праверана 12-09-2017.
  7. ↑ Merry-Go-Round. FDR. Архівавана з першакрыніцы 12 вересня 2017. Праверана 12 вересня 2017.
  8. ↑ Знайду. FDR. Архівавана з першакрыніцы 12 вересня 2017. Праверана 12 вересня 2017.