Перайсці да зместу

Anthropic

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Anthropic
англ.: Anthropic
Тып тэхналагічная кампанія
Заснаванне 26 студзеня 2021
Заснавальнікі Дарыё Амадэй, Даніэла Амадэй, Крыс Ола, Джарэд Каплан
Краіна
Адрас
Галіна ШІ
Прадукцыя Claude, Claude Code, Claude Cowork
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 500 чал. (студзень 2026)[3]
Сайт anthropic.com (англ.)

Anthropic — амерыканская кампанія, якая займаецца даследаваннямі ў галіне штучнага інтэлекту і стварэннем праграм з яго выкарыстаннем. Была заснавана ў 2021 годзе былымі супрацоўнікамі OpenAI.[4] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска.

Anthropic распрацавала сямейства вялікіх моўных мадэляў пад назвай Claude і шэраг інструментаў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння на яго аснове.

У лютым 2026 года ацэначны кошт Anthropic складаў 380 мільярдаў долараў.

Дарыё Амадэй, сузаснавальнік і генеральны дырэктар

Anthropic была заснавана ў 2021 годзе сямю былымі супрацоўнікамі OpenAI. Сярод іх былі сястра і брат Даніэла Амадэй (англ.: Daniela Amodei) і Дарыё Амадэй (англ.: Dario Amodei), якія сталі адпаведна прэзідэнткай і генеральным дырэктарам новай кампаніі. Раней у OpenAI Дарыё Амадэй быў віцэ-прэзідэнтам па даследаваннях. [5]

Улетку 2022 года Anthropic скончыла навучанне першай версіі вялікай моўнай мадэлі Claude, але не выпусціла яе, спасылаючыся на неабходнасць далейшага ўнутранага тэставання бяспекі.

Выпуск першых версій Claude — Claude і Claude Instant — адбыўся ў сакавіку 2023 года,[6][7] аднак доступ да іх атрымалі толькі тыя карыстальнікі, якіх пацвердзіла Anthropic.[8] Наступная версія — Claude 2 — была выпушчана для ўсіх ахвотных у ліпені 2023 года. [9]

У сакавіку 2024 года Anthropic выпусціла тры моўныя мадэлі: Claude 3 Opus, Claude 3 Sonnet і Claude 3 Haiku, у парадку змяншэння прадукцыйнасці.[10] У чэрвені 2024 года была выпушчана Claude 3.5 Sonnet. [11]

У лютым 2025 года быў выпушчаны асістэнт для праграмістаў Claude Code.

У маі 2025 года кампанія выпусціла Claude 4 Opus і Sonnet, якія мелі палепшаныя магчымасці ў праграмаванні.[12] Таксама былі прадстаўлены новыя магчымасці API, у тым ліку вэб-пошук, які дазволіў Claude атрымліваць доступ да інфармацыі з Інтэрнэту ў рэжыме рэальнага часу, і канектар з MCP (англ.: Model Context Protocol) серверамі. [13]

У лістападзе 2025 года Nvidia, Microsoft і Anthropic абвясцілі аб партнёрскай дамове. У рамах дамовы Nvidia і Microsoft павінны інвеставаць у Anthropic да 15 мільярдаў долараў. Пры гэтым Anthropic абвясціла, што купіць у Microsoft Azure вылічальныя магутнасці, якія працуюць на сістэмах штучнага інтэлекту Nvidia, на суму 30 мільярдаў долараў.[14]

У лютым 2026 года былі выпушчаны Claude Opus 4.6 [15], а затым Sonnet 4.6.[16]

Лагатып Claude

Асноўным прадуктам Anthropic з’яўляецца серыя вялікіх моўных мадэляў Claude[17], назва якіх лічыцца адсылкай да матэматыка Клода Шэнана.[18] Кампанія прадастаўляе доступ да мадэляў праз вэб-інтэрфейс,[19] API, [19] сэрвіс Amazon Bedrock,[20] а таксама праграмы для iOS, MacOS і Windows.[21][22]

Claude Code — гэта праграма з інтэрфесам каманднага радка, якая прызначана для аўтаматызацыі задач праграміста з дапамогай штучнага інтэлекту. Яна выкарыстоўвае Claude праз API і можа працаваць па заданай канфігурацыі без нагляду праграміста.

Claude Cowork — гэта эквівалент Claude Code з графічным інтэрфейсам. Ён быў створаны, каб спрасціць выкарыстанне Claude для нетэхнічных карыстальнікаў.

  1. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/anthropic-pbc?rid=511227350325-42
  2. https://www.nasdaqprivatemarket.com/company/anthropic/
  3. Emerging tech titan Anthropic to take over an entire office building in downtown S.F. // San Francisco ChronicleSan Francisco: Hearst Communications, 1865. — ISSN 1932-8672; 2574-5921
  4. Anthropic: Company Overview & News (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы April 10, 2024. Праверана 11 красавіка 2024.
  5. Goldman. As Anthropic seeks billions to take on OpenAI, 'industrial capture' is nigh. Or is it? (англ.). VentureBeat (7 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2023. Праверана 24 мая 2023.
  6. Deborah. Anthropic's Claude Instant: A Smaller, Faster and Cheaper Language Model. AI Business (11 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы June 3, 2024. Праверана 9 красавіка 2024.
  7. Sharon. OpenAI rival Anthropic introduces Claude, an AI assistant to take on ChatGPT. Venture Beat (14 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 10, 2024. Праверана 9 красавіка 2024.
  8. Matthews. The $1 billion gamble to ensure AI doesn't destroy humanity (англ.). Vox (17 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 October 2023. Праверана 23 July 2023.
  9. Milmo. Claude 2: ChatGPT rival launches chatbot that can summarise a novel (12 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 November 2023. Праверана 13 July 2023.
  10. Nuñez. Anthropic unveils Claude 3, surpassing GPT-4 and Gemini Ultra in benchmark tests. Venture Beat (4 сакавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
  11. Pierce. Anthropic has a fast new AI model — and a clever new way to interact with chatbots (англ.). The Verge (20 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы July 14, 2024. Праверана 22 чэрвеня 2024.
  12. Introducing Claude 4 (англ.). Anthropic (22 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы August 5, 2025. Праверана 5 жніўня 2025.
  13. Introducing Claude 4. Anthropic (22 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы July 27, 2025. Праверана July 27, 2025.
  14. Herrera. Nvidia, Microsoft Pour $15 Billion Into Anthropic for New AI Alliance (англ.). The Wall Street Journal (18 лістапада 2025). Архівавана з першакрыніцы November 19, 2025. Праверана 19 лістапада 2025.
  15. Capoot. Anthropic launches Claude Opus 4.6 as AI moves toward a 'vibe working' era (англ.). CNBC (5 лютага 2026). Праверана 20 лютага 2026.
  16. Amanda Caswell. Claude just upgraded its AI — and it can now process entire projects at once (англ.). Tom's Guide (17 лютага 2026). Праверана 20 лютага 2026.
  17. What Is Claude AI? (англ.). IBM (24 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы January 3, 2026. Праверана 23 студзеня 2026.
  18. Roose. Inside the White-Hot Center of A.I. Doomerism (англ.). The New York Times (11 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2023. Праверана 13 July 2023.
  19. 1 2 Introducing Claude (англ.). Anthropic (14 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы May 16, 2024. Праверана 23 студзеня 2026.
  20. Franzen, Carl (March 4, 2024). Amazon adds Claude 3, which beats GPT-4, to Bedrock. Venture Beat. Архівавана з арыгінала July 10, 2024. Праверана March 28, 2024.
  21. Field, Hayden (May 1, 2024). Amazon-backed Anthropic launches iPhone app and business tier to compete with OpenAI's ChatGPT. CNBC. Архівавана з арыгінала May 2, 2024. Праверана May 3, 2024.
  22. Roth. Anthropic's Claude AI chatbot now has a desktop app (англ.). The Verge (31 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы July 26, 2025. Праверана 25 студзеня 2026.

Знешнія спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]