Перайсці да зместу

Двухкрылыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Diptera)
Двухкрылыя

Syrphus ribesii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diptera Linnaeus, 1758

Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118831
NCBI  7147
EOL  421
FW  70527

Двухкрылыя (Diptera) — атрад насякомых.

Выдзяляецца 2 падатрады:

Адрозніваецца больш за 150 сямействаў, каля 100 тысяч відаў.

Даўжыня 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Развітая адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдуктаваная і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглаватая з вялікімі фасетачнымі вачамі. Вусікі шматчленікавыя (у даўгавусых) або кароткія трохчленікавыя (у караткавусых). Ротавыя органы колюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдуктаваныя.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 6 тыс. відаў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё з поўным ператварэннем; за год 1—9 генерацый. Лічынкі чэрвепадобныя, жывуць у вадзе, глебе, гнілых рэштках раслін, жывых раслінах і жывёлах, трупах. Дарослыя насякомыя кормяцца нектарам і пылком раслін, гнілымі рэчывамі, крывёй жывёл і чалавека (гнюс); некаторыя не кормяцца.

Значэнне для чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг відаў — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (пакаёвая муха, маскіты, камары, мошкі, сляпні і інш.). Лічынкі многіх двухкрылых — небяспечныя шкоднікі раслін (даўганожкі, галіцы, злакавыя мухі і інш.) і паразіты сельскагаспадарчых жывёл (авадні, гнюс). Некаторыя віды карысныя як алыляльнікі раслін (журчалкі і інш.), глебаўтваральнікі (грыбныя камарыкі і інш.), знішчальнікі шкодных насякомых (тахіны).

  • Двухкрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Двухкрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 265. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Curtis W. Sabrosky, C. W; Thompson, F. Chr.; Evenhuis, N. L. Family Group Names in Diptera and Bibliography // MYIA: The International Journal of the North American Dipterists’ Society. 1999. Volume 10. PDF Архівавана 11 красавіка 2008.