Doctor Robert
Выгляд
| Dr. Robert | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Revolver | |||
| Дата выпуску | 5 жніўня 1966 | |||
| Дата запісу | 17—19 красавіка 1966, студыя «Эбі-Роўд» | |||
| Жанр | ||||
| Мова песні | англійская[3] | |||
| Працягласць | 02:15 | |||
| Лэйбл | «Parlophone Records» | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Revolver» | ||||
|
||||
«Doctor Robert» (з англ. — «Доктар Роберт») — песня англійскага гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. Песня ўвайшла ў сёмы студыйны альбом гурта 1966 года «Revolver» у Вялікабрытаніі, а ўпершыню прагучала на амерыканскім альбоме «Yesterday and Today» у чэрвені таго ж года.
Музычныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя пабудавана на жорсткім гітарным рытме, гэтак жа, як і «And Your Bird Can Sing». Вакал аўтара зноў пранізаны цынізмам, ён як бы эмацыйна дыстанцыруецца ад слухачоў — і ў гэтым ёсць адлюстраванне стомы.
«The Beatles» пачалі запіс песні «Doctor Robert» у нядзелю 17 красавіка 1966 года. Яны запісалі сем дубляў акампанементу: сола- і рытм-гітару, бас і барабаны, затым маракас, фісгармонію і піяніна. Праз пару дзён быў дададзены вакал.
У запісе ўдзельнічалі
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Ленан — вядучы вакал, рытм-гітара, гармонік
- Пол Мак-Картні — бас-гітара, гарманічны вакал
- Джордж Харысан — сола-гітара, маракас, бэк-вакал
- Рынга Стар — барабаны
Уплыў на поп-культуру
[правіць | правіць зыходнік]- У ролевай камп'ютарнай відэагульні «Vampire: The Masquerade — Bloodlines» гулец можа атрымаць доступ да файлаў персаналу ў Медыцынскай клініцы Санта-Монікі, дзе працуе нейкі доктар Робертс. Падначаленыя Робертса высока адгукаюцца пра яго працу і кар'ерныя дасягненні, сцвярджаючы, што «ніхто не можа дабіцца такога поспеху, як доктар Робертс» (у тэксце арыгіналу песні можна сустрэць такую фразу, як «Ніхто не можа дабіцца такога поспеху, як Доктар Роберт»; англ.: No one can succeed like Doctor Robert).
- У фільме 2007 года «Праз усясвет» аднаго з персанажаў, якога сыграў ірландскі рок-музыкант Бона, завуць Доктар Роберт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Shaar Murray, Charles. Revolver: Talking About a Revolution // Mojo: 1000 Days That Shook the World (The Psychedelic Beatles – April 1, 1965 to December 26, 1967) (англ.). — London: Emap, 2002. — С. 74.
- ↑ Riley 2011, p. 329. "... psychedelic numbers like 'Rain,' 'Dr. Robert,' and 'And Your Bird Can Sing'".
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Riley, Tim (2011). Lennon: The Man, the Myth, the Music – The Definitive Life. London: Random House. ISBN 978-0-7535-4020-6.