Lortel Archives
| Lortel Archives | |
|---|---|
| URL | iobdb.com (англ.) |
| Тып сайта | тэатральная база даных |
| Рэгістрацыя | не патрабуецца |
| Мова(-ы) | англійская |
| Уладальнік | Lucille Lortel Foundation |
| Пачатак працы | 2001 |
Lortel Archives, таксама вядомы як Internet Off-Broadway Database (IOBDb)[1] — анлайн база даных тэатральных пастановак, акцёраў, тэатраў і іншага ўмоўнага оф-Брадвея (Off-Broadway — прафесійныя тэатры ў Нью-Ёрку умяшчальнасцю ад 100 да 499 месцаў). Кіруецца «Lucille Lortel Foundation»[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]База названая ў гонар актрысы і тэатральнай прадзюсаркі Люсіль Лортэль і была прафінансавана і створана некамерцыйнай арганізацыяй «Lucille Lortel Foundation».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]База збірае і захоўвае інфармацыю аб спектаклях, адкрытых як для крытыкаў, так і для шырокай грамадскасці і якія пратрымаліся ў рэпертуары тэатра не менш за тыдзень.
Станам на жнівень 2019 года база даных утрымоўвала 6703 запісы аб пастаноўках, 51 817 запісаў пра людзей і кампаніі, 317 запісаў аб тэатрах[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 About the Lortel Archives. — «www.IOBDB.com»
- ↑ Nemy, Enid (6.5.1999). Lucille Lortel, Patron Who Made Innovative Off Broadway a Star, Is Dead at 98. The New York Times. Праверана 26.11.2020.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=і|date=(даведка) (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка «Lortel Archives» Архівавана 26 студзеня 2021. (англ.)
- Афіцыйная старонка «Lucille Lortel Foundation» (англ.)