Перайсці да зместу

NGC 135

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галактыка
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Фрэнсіс Лівенворт
Дата адкрыцця 1886
Абазначэнні IC 26
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып (R')SB(rs)b?
Прамое ўзыходжанне 00гадз 31мін 45,9с
Схіленне -13° 20′ 15″
Бачная зорная велічыня mV 15,1
Фатаграфічная зорная велічыня mB 15,9
Бачныя памеры 0,5′ × 0,5′
Сузор’е Кіт

NGC 135 (таксама каталагізавана як IC 26) — далёкая лінзападобная альбо спіральная галактыка з перамычкай у сузор’і Кіт. Знаходзіцца прыблізна за 325–330 мільёнаў светлавых гадоў ад Млечнага Шляху.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект упершыню заўважыў амерыканскі астраном Фрэнсіс Лівенворт 2 кастрычніка 1886 года. Аднак навуковец няправільна разлічыў яго каардынаты. Джон Дрэер уключыў аб’ект у Новы агульны каталог як NGC 135.

4 лістапада 1891 года, французскі астраном Стэфан Жавель паўторна назіраў гэтую ж галактыку. З-за хібы ў каардынатах Лівенварта Жавель палічыў яе новым аб’ектам. Таму Дрэер занёс яе яшчэ раз у свой другі каталог — пад індэксам IC 26.

У 1900 годзе амерыканскі астраном Герберт Хоу даследаваў гэтую вобласць неба, супаставіў даныя і даказаў, што NGC 135 і IC 26 — гэта адзін і той жа касмічны аб'ект.