Перайсці да зместу

Галактыка Андрамеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з NGC 224)
Галактыка
Гісторыя даследавання
Дата адкрыцця вядомая са старажытнасці
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SAb
Прамое ўзыходжанне 00гадз 42,8мін
Схіленне 41° 16′
Чырвонае зрушэнне ?0,001
Адлегласць 2,52±0,14 млн св. гадоў (772±44 тыс. пк)[1]
Бачная зорная велічыня mV +3,44
Бачныя памеры 3,2 × 1,0°
Сузор’е Андрамеда
Фізічныя характарыстыкі
Радыус 110 тыс. св. гадоў
Абсалютная зорная велічыня (V) -21,5
Уласцівасці Найбуйнейшая галактыка Мясцовай групы

M31 (каталог Месье), Галактыка Андрамеды, Тума́ннасць Андраме́ды — гіганцкая спіральная галактыка (тып Sb) у сузор’і Андрамеды.

Са­мая яр­кая га­лак­тыка Паўночнага паўшар’я не­ба, ад­на з найбліжэйшых да на­шай Га­лак­тыкі. Бачная простым вокам як сла­бая святлівая ту­ман­ная плямка ў сузор’і Ан­драме­ды (паблізу зоркі ν Ан­драме­ды).

Гісторыя вывучэння

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца як «маленькае воблачка» ў сачыненні арабскага астранома ас-Суфі. У 1614 годзе незалежна адкрыта нямецкім астраномам С. Марыусам пры дапамозе тэлескопа. Зоркавая прырода Туманнасці Андрамеды выяўлена ў 1925 годзе, тады з дапамогай 2,5-метровага тэлескопа ў ёй упершыню ўбачылі зоркі.

Сярод астраномаў прынята абазначэнне Туманнасці Андрамеды М31 (паводле каталога Ш. Месье) або NGC224 (згодна каталогу Ё. Дрэера).

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Туманнасць Андрамеды шмат у чым падобная да нашай Га­лак­тыкі. Абедзве зорныя сістэмы належаць да ліку гіганцкіх, маюць спіральную структуру і прыблізна аднолькавы ўзрост. Яны ўваходзяць у склад Мясцовай групы галактык, з’яўляючыся яе найбольш буйнымі і масіўнымі членамі, прычым Туманнасць Андрамеды большая і масіўнейшая за нашу Галактыку.

Памеры галактыкі, разлічаныя па фотаздымках, складаюць каля 44×20 кпк. Яе марфалагічны тып абазначаюць як Sb, такім чынам, гэта спіральная галактыка з даволі магутным сфераідальным кампанентам і добра развітымі спіральнымі рукавамі. Туманнасць Андрамеды бачная амаль з рабра, што надае ёй эліптычную форму. У вобласці спіральных галін выступаюць у выглядзе цёмных плям скопішчы газава-пылавых міжзоркавых воблакаў. У Туманнасці Андрамеды двайное ядро; яго кампаненты раздзелены адлегласцю каля 2 пк, прычым адзін з кампанентаў ядра, імаверна, утрымлівае ў сваім цэнтры чорную дзірку масай каля 50 млн мас Сонца. У гало Туманнасці Андрамеды выяўлены каля 400 шаравых зорных скопішчаў, а ў яе атачэнні — дзесяць карлікавых галактык, з якіх адна (M32) эліптычная, а астатнія сфераідальныя; усе яны разглядаюцца як спадарожнікі Туманнасці Андрамеды.

Адлегласць ад Зямлі складае каля 700 кпк. Маса галактыкі ацэньваецца ў (3—5)·1011 мас Сонца.

Зноскі

  1. ↑ I. Ribas, C. Jordi, F. Vilardell, E.L. Fitzpatrick, R.W. Hilditch, F. Edward (2005). First Determination of the Distance and Fundamental Properties of an Eclipsing Binary in the Andromeda Galaxy. Astrophysical Journal. 635: L37–L40. doi:10.1086/499161. ISSN 0004-637X.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)