Перайсці да зместу

Raiven

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Raiven
славенск.: Sara Briški Cirman
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні славенск.: Sara Briški Cirman
Дата нараджэння 26 красавіка 1996(1996-04-26) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкантка, арфіст, спявачка
Гады актыўнасці 2014 — цяперашні час
Інструменты арфа і вакал
Жанры поп-музыка
Псеўданімы Raiven
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Брышкі Цырман (славенск.: Sara Briški Cirman, нар. 26 красавіка 1996 года, Любляна, Славенія), найбольш вядомая пад псеўданімам Raiven, — славенская спявачка, аўтар песень і арфістка[1]. Удзельніца славенскага нацыянальнага адбора Evrovizijska Melodija (EMA) ў 2016, 2017 і ў 2019 гадах для конкурса песні «Еўрабачанне». Прадстаўніца Славеніі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Veronika», заняла 23 месца[2].

Ранняя творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сара Брышкі Цырман пачала сваю музычную кар’еру ў чатыры гады, калі паступіла ў Ljubljana Music Matica. З 2002 па 2011 год вучылася граць на арфе ў музычнай школе ў Любляне[3]. Яна працягнула навучанне па праграме Мастацкай гімназіі ў Марыборскай кансерваторыі музыкі і балету па спецыяльнасці арфісткі ў прафесара Далібора Бернатавіча, джазавых спеваў у Аны Безяк і сольных спеваў у прафесараў Леоны Башавіч і Ціны Бохак[4].

Райвен неаднаразова ўзнагароджана за дасягненні ў галіне класічнай музыкі. Сярод іншых узнагарод, у 2013 годзе яна здабыла першае месца на Міжнародным конкурсе арфістаў імя Антоніа Сальеры ў Італіі і залатую плакетку на Конкурсе краіны сольных спеваў Temsig.

У 2015 годзе спявачка скончыла факультэт сольных спеваў і працягнула музычную адукацыю ў Музычнай акадэміі Любляны, якую скончыла ў 2018 годзе ў класе прафесара Аленкі Дэрнач Бунта і паступіла ў магістратуру. У 2021 годзе атрымала ступень магістра сольных спеваў — опера[5] .

У 2017 годзе Raiven выпусціла свой дэбютны альбом Magenta, а пазней атрымала ўзнагароду Славенскай культурна-мастацкай асацыяцыі за дасягненне ў развіцці славенскай музыкі на папулярнай музычнай прэміі «Zlata piščal» ў намінацыі «Запіс года»[6].

4 ліпеня 2019 года выступіла на сцэне Fusion Stage на фестывалі Exit у Нові-Садзе, увечары, калі арганізатары налічылі найбольшую колькасць наведвальнікаў за ўсю гісторыю фестывалю — больш за 56 тысяч. У лютым 2020 года яна выступіла са сваёй уласнай кампазіцыяй «Ti» з тым жа аркестрам у Люблянскім славенскім нацыянальным тэатры оперы і балету пад кіраўніцтвам і адаптацыяй Матыі Крэчыча.

У верасні 2021 года выканала сваю ўласную песню «Vokovi»[7] на фестывалі «Popevka 2021», з якой выйграла Гранд-прыз глядацкіх сімпатый, дзякуючы чаму яе песня атрымала аднайменную ўзнагароду.

Паралельна спявачка тройчы ўдзельнічала ў славенскім нацыянальным адборы для конкурсу песні «Еўрабачанне» Evrovizijska Melodija (EMA) ў 2016, 2017 і 2019 гадах, дзе заняла другое, трэцяе і другое месца адпаведна.

У студзені 2024 года нацыянальны вяшчальнік RTVSLO шляхам унутранага адбору выбраў спявачку для ўдзелу ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Veronika»[2] .

Назва Дэталі
Magenta
Назва Дэталі
REM
Sirene, Pt. 1
Назва Год Найвышэйшая пазіцыя чарта Альбом
SLO[en] [10]
«Jadra» 2014 - Magenta
«Bežim» 2015 -
«Črno bel» 2016 42
«Nov planet» -
«Zažarim» 2017 -
«Nisem kriva» 2018 - Сінгл без альбома
«Каоs» 2019 - REM
«Širni ocean» -
«Kralj Babilona» -
«Ti» - Сінгл без альбома
«Volkovi» 2021 - Сінгл без альбома
«Habanera» 2022 - Sirene, Pt. 1
«Ikona» 2023 -
«Veronika» 2024 -
«Ofelija» - Сінгл без альбома
«Elektrino scre» - Сінгл без альбома

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Конкурс Намінант / Праца Вынік Заўвага
2016 EMA «Črno bel» Другое месца [11]
2017 «Zažarim» Трэцяе месца [12]
2019 «KAOS» Другое месца [13]
2021 Slovenian song festival Volkovi Першае месца [14]
  1. ↑ Raiven s harfo na pop sceni (славенск.)(недаступная спасылка). primorske.si (22 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 22 студзеня 2016.
  2. 1 2 Raiven brings her ethereal symphony from Slovenia (англ.). eurovision.tv (12 снежня 2023). Праверана 21 студзеня 2024.
  3. ↑ Raiven predstavlja novo glasbo (славенск.). www.delo.si. Праверана 21 студзеня 2024.
  4. ↑ Gril. Pa jo imamo: Raiven predstavila evrovizijsko skladbo Veronika | Družina – vsak dan s teboj (славенск.). Pa jo imamo: Raiven predstavila evrovizijsko skladbo Veronika | Družina – vsak dan s teboj. Праверана 21 студзеня 2024.
  5. ↑ Sara Briški Cirman - Raiven: "Študij psihoterapije mi širi obzorja". (славенск.). SFU Ljubljana. Праверана 21 студзеня 2024.
  6. ↑ Nagrajenci in nominiranci 2018. Zlata piščal. Праверана 20 студзеня 2024.
  7. ↑ J. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 9 верасня 2023.
  8. ↑ Magenta - Album by Raiven. Spotify. Праверана 12 грудня 2023.
  9. 1 2 REM - EP by Raiven. Spotify. Праверана 12 снежня 2023.
  10. ↑ Пікавыя пазіцыі сінглаў у Славеніі:
  11. ↑ Roglič. Ema 2016: Zmagala ManuElla (славенск.). old.delo.si (27 лютага 2016). Праверана 20 студзеня 2024.
  12. ↑ Zmagovalca izbora EMA 2019 sta Zala Kralj in Gašper Šantl | 24ur.com (славенск.). www.24ur.com. Праверана 20 студзеня 2024.
  13. ↑ J. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 20 студзеня 2024.
  14. ↑ J, A. P.. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 20 студзеня 2024.